Музычнае свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02 июля 2026
У ГУА «Дзіцячы сад № 26 г. Мазыра» прайшло музычнае свята , прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Выхаванцы старэйшых груп паказалі сапраўдны патрыятычны канцэрт. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы пра родную краіну, спявалі песні і танцавалі.
Галоўнай мэтай свята з’яўляецца - выхаванне ў дзяцей павагі да гісторыі Беларусі і пачуццё гонару за сваю краіну.
Мы ўпэўнены, што такія моманты застаюцца ў сэрцы кожнага маленькага беларуса назаўжды!
З Днём Незалежнасці, Беларусь!
Поделиться